Эколагі пазнаёмілі з вынікамі маніторынгу навакольнага асяроддзя ў раёне Беларускай АЭС

13 декабря 2013

І адзін з найважнейшых праектаў, над якім Беларусь і Расія працуюць у тандэме, будаўніцтва АЭС пад Астраўцом. Сёння эколагі афіцыйна пазнаёмілі з вынікамі першага маніторынгу навакольнага асяроддзя ў раёне Беларускай атамнай электрастанцыі. Як і абяцалі, першымі іх пачулі прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый і СМІ, а ўжо заўтра іх зможа ўбачыць кожны ў Інтэрнэце. На этапе будаўніцтва, гавораць эколагі, было б наіўным меркаваць нейкае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе. Гэта звычайная будоўля. І галоўная мэта зараз - стварыць незалежны адкрыты банк звестак.



Забягаючы трохі наперад, нашаму карэспандэнту Ксеніі Рабчынскай распавялі, што да праекта маюць намер далучыцца і літоўскія эколагі. Экалагічная бяспека - тое, без чаго не можа быць нармальнае жыццё - сёння зноў у цэнтры ўвагі ў Мінску. Эколагі афіцыйна пазнаёмілі з вынікамі першага маніторынгу навакольнага асяроддзя ў раёне будаўніцтва атамнай станцыі. Усе паказчыкі забруджвання вады, глебы і паветра не перавышаюць, а ў большасці выпадкаў нават ніжэйшыя за норму. Вынікі даследаванняў спецыялісты называюць цалкам прадказальнымі і чаканымі.


Яно і зразумела, станцыя ў працэсе ўзвядзення, амаль тая ж звычайная будоўля, наўрад ці хоць неяк можа паўплываць на навакольнае асяроддзе, ды і маніторынг зараз праводзіцца толькі для таго, каб у будучыні, калі запрацуе першы рэактар, было з чым параўноўваць вынікі даследаванняў. Яны, дарэчы, не спыняцца і пасля ўводу ў эксплуатацыю абодвух энергаблокаў. Зусім не з-за сумненняў, а толькі для таго, каб яшчэ раз пацвердзіць адкрытасць праекта і яго надзейнасць.


Напрыклад, гравітацыі, а гэты фізічны закон нават у крытычнай сітуацыі і адсутнасці электрычнасці працаваць ужо сапраўды будзе.


Да таго ж так званая пастка расплаву, можна сказаць, апошняе слова ў атамнай модзе, ужо транспартавана ў Астравец з Валгадонска. Зараз яе збіраюцца ўстанаўліваць на будучай беларускай АЭС, а яшчэ на атамныя станцыі, што будуюцца ў Фінляндыі, Індыі і Расіі.


Нагадаю, праект грамадскага маніторынгу ўжо стаў міжнародным. Ім зацікавіліся не толькі суседзі, у тым ліку і расіяне, але і латвійскія, фінскія і французскія эколагі.


Ужо ў наступным годзе да даследавання навакольнага асяроддзя далучацца і літоўскія эколагі. Пра гэта дамовіліся яшчэ падчас прэзентацыі гэтага праекта больш як месяц таму. Вынікі маніторынгу, праведзенага сёлета, ужо заўтра стануць даступныя на сайтах Мінпрыроды і будучай АЭС. Там іх зможа паглядзець кожны.