Экаідэі для гарадскога камфорту. У сталіцы пачала працаваць зялёная анлайн-платформа

9 апреля 2019
Там на інтэрактыўнай карце можна выбраць месцы для азелянення, а таксама

пароды дрэў або кветкавыя кампазіцыі, якія ўпрыгожаць дваровыя тэрыторыі. Далучыцца да такой ініцыятывы ўжо захацелі больш за 80 мінчан. Дарэчы, гэтай вясной прыкметна ярчэйшымі стануць не толькі двары, але і гарадскія магістралі, а таксама тэрыторыі побач з імі. У Мінску ўжо высадзілі 25 000 маладых дрэў. І работа не спыняецца. Аляксандра Кавеліч убачыла, як мяняюцца гарадскія краявіды.

І так - кожнае дрэва. Перш чым упрыгожыць гарадскі краявід, маленькія ліпы, клёны або дэкаратыўныя яблыні да дзесяці гадоў вырошчваюць у спецыяльных гадавальніках. На гэтых палях ужо гатовыя насаджэнні рыхтуюць да пераезду. 

Гэтай вясной Мінск стане прыкметна ярчэйшым: сталічныя вуліцы, скверы і паркі ўпрыгожаць больш за 25 000 маладых дрэў - гэта ў тры разы больш як летась. Камунальным службам зараз важная літаральна кожная гадзіна, бо завяршыць пасадкі неабходна, пакуль у дрэў не з'явілася лісце. 

Мабыць, самая актыўная праца ў сталічных азеляняльнікаў зараз тут, каля кальцавой. На пустых тэрыторыях уздоўж магістралі на вачах разрастаюцца невялікія паркі. Такія зялёныя зоны - не проста элемент гарадскога добраўпарадкавання. У будучыні пышныя кроны дрэў будуць абараняць жыхароў ад шуму аўтамабіляў. 

Каб дрэвы прыжыліся, высаджваюць найболей устойлівыя пароды. 

Там, дзе высадзіць ліпы або асіны немагчыма - гэта месцы каля інжынерных сетак, - з'яўляюцца пано з кветак і кустоўя. А на гарадскіх праспектах - дрэвы ў кадках. Кожнай расліне - беражлівы догляд.

Карысныя нататкі, як клапаціцца пра новых суседзяў, падрыхтавалі і для мінчан. Жыхары зараз самі могуць выбраць пароды дрэў і кветкавыя кампазіцыі, якія ўпрыгожаць дваровыя тэрыторыі. На тэматычнай анлайн-старонцы з'явілася і зялёная карта сталіцы. 

Гэтая каманда адна з першых далучылася да экаініцыятывы. Жыхары сталічнай шматпавярхоўкі ўпрыгожылі тэрыторыю ля гульнявой пляцоўкі. У якасці зялёнага дэкору выбралі вечназялёныя елкі. 

Дарэчы, за 5 дзён работы на партал "Зялёны двор разам" прыйшло больш за 80 заявак. Высаджваць дрэвы і кустоўе працягнуць падчас суботнікаў. У горадзе з'явяцца новыя сямейныя алеі, а таксама зялёныя куткі, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення Беларусі.