Экаактывісты ў Мінску падтрымалі сусветныя экалагічныя акцыі супраць выкарыстання пластыку

25 сентября 2019

У Мінску на адзін дзень з'явіўся басейн, напоўнены пластыкавым смеццем. Так беларускія экаактывісты вырашылі падтрымаць сусветныя экалагічныя акцыі і выказацца супраць выкарыстання пластыку. Прыняць удзел у акцыі маглі і выпадковыя прахожыя. Яны пакідалі свае абяцанні, напрыклад, не пакаваць кожны фрукт у асобны пакет,  а наўзамен  атрымлівалі стыкер-напамін. Вядомыя блогеры дзяліліся лайфхакамі, як не выкарыстоўваць лішні пластык. А эксперты ў галіне экалогіі і абыходжання з адходамі давалі свае парады.

Дарэчы, меры па абмежаванні выкарыстання пластыку ў нашай краіне вядуцца на афіцыйным узроўні. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю даручыла да 1 кастрычніка знайсці альтэрнатыву пластыкаваму посуду ў аб'ектах грамадскага харчавання.