Са спецыяльнасцяў мастацтвазнаўцы і бізнесмена, набытых у Вялікабрытаніі, ён выбраў прафесію кінарэжысёра. Ягор Канчалоўскі нарадзіўся ў знакамітай сям'і Міхалковых. Бацька - вядомы рэжысёр Андрон Канчалоўскі, дзядзька - уладальнік "Оскара" Мікіта Міхалкоў, легендарны дзед - савецкі пісьменнік і паэт, аўтар гімна Савецкага саюза Сяргей Міхалкоў. Ад рэкламных кліпаў да вялікага ігравога кіно і дакументальных праектаў. Глядзіце "Актуальнае інтэрв'ю" з Ягорам Канчалоўскім у рамках "Панарамы" сёння вечарам на "Беларусь 1"













