ЕЭК зніжае ўвазныя пошліны на харчаванне і лекі

25 марта 2020
З-за сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруса Еўразійская эканамічная камісія ў найбліжэйшы час мае намер знізіць увазныя пошліны на прадукты харчавання, лекі і дзіцячыя тавары. Акрамя таго, будзе забаронены вываз за межы ЕЭК тавараў, неабходных для барацьбы з COVID-19. Рашэнні прынятыя на нечарговым пасяджэнні Савета ЕЭК, якое прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі.