Адзіны нумар - замест дзясяткаў

23 октября 2017

Адзіны нумар - замест дзясяткаў. Вопыт Мінска ў арганізацыі кол-цэнтра ў камунальнай сферы працягваюць пераймаць рэгіёны. Амаль паўтысячы зваротаў кожны дзень прымаюць у адзінай дыспетчарскай службе Жодзіна. Можна выклікаць сантэхніка, слесара і іншых спецыялістаў. На прыём адной просьбы неабходна ўсяго некалькі хвілін – таму і майстры ліквідуюць непаладкі максімальна хутка.

Усяго ж сёлета спецыялісты адзінай дыспетчарскай службы Жодзіна прынялі амаль 13 000 зваротаў.