Адзіны падатак для ІП з лютага разлічваюць па-новаму

1 февраля 2019

У краіне запрацаваў адзіны рэгіянальны прынцып адрознення ставак. Г. зн. асобна для сталіцы, абласных, раённых і іншых тэрыторый. Прадпрымальнік, да прыкладу, раённага цэнтра, заплаціць у казну аднолькавую суму, незалежна ад таго, у якім раёне краіны ён працуе. Раней у мясцовай улады было больш паўнамоцтваў змяняць падатковыя стаўкі на сваёй тэрыторыі. Зараз жа кодэкс прапісаў адзіныя. Іх можна толькі паменшыць. Максімум - удвая. Падатковая нагрузка на ІП застанецца на ўзроўні мінулага года. Новыя стаўкі адзінага падатку з лютага таксама пачнуць дзейнічаць і для фізасоб, якія не ажыццяўляюць прадпрымальніцкай дзейнасці, так званых самазанятых. Да прыкладу, у Мінску сума выплат складзе ад 6-ці да 133-х рублёў.