Адзіны дзень зніжак у буйных універмагах сталіцы пройдзе 29 лістапада

23 ноября 2015

Набыць нехарчовыя тавары ва ўнівермагу "Беларусь" і ў гандлёвым доме “На Нямізе” можна будзе на 20% танней. ЦУМ прапануе сваім пакупнікам зніжку на 17%. Упершыню да распрадажы далучыцца і гандлёвы цэнтр “Сталіца” са зніжкамі ад 15% да 90% на ювелірныя вырабы, мужчынскае і жаночае адзенне, абутак, дзіцячыя тавары. Дарэчы, сэканоміць на пакупках у гэты дзень змогуць і жыхары Мінскай вобласці. Універмагі раённых цэнтраў далучацца да адзінага дня зніжак.