Адзіны дзень бяспекі пройдзе ў Беларусі з 20 лютага па 1 сакавіка
18 февраля 2020
Прыцягнуць увагу да праблемы і знізіць працэнт гібелі людзей ад знешніх прычын. Такую задачу ставяць перад сабою ўдзельнікі міжведамаснага Савета па правядзенні Адзінага дня бяспекі. Мерапрыемствы пройдуць у краіне з 20 лютага па 1 сакавіка. Актывізацыя намаганняў усіх дзяржорганаў у гэтыя дні будзе накіраваная на прапаганду бяспечных умоў пражывання насельніцтва, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з дзецьмі і падлеткамі, а таксама развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці. Таксама ў рамках работы адбудзецца праверка сістэмы абвесткі, у тым ліку ў эфіры радыёстанцый, sms-паведамленняў і інтэрнэт-рэсурсаў. На прамысловых прадпрыемствах пройдуць трэніроўкі па экстраннай эвакуацыі людзей.













