Адзіны дзень бяспечнага руху сёння праводзіць Дзяржаўтаінспекцыя

26 января 2018

Дарога памылак не даруе. Адзіны дзень бяспечнага руху сёння праводзіць Дзяржаўтаінспекцыя. З пачатку года, як сведчыць статыстыка, на дарогах Мінскай вобласці зафіксавана больш як паўсотні аварый, загінула 8 чалавек. Асноўныя прычыны - перавышэнне хуткаснага рэжыму вадзіцелямі і парушэнне правіл дарожнага руху пешаходамі.

У сувязі з няўстойлівым надвор'ем і складанымі дарожнымі ўмовамі вадзіцелям і пешаходам рэкамендуецца быць больш уважлівымі.