Адзіныя падыходы да цэнаўтварэння абмеркавалі ў МАРГ Беларусі

28 марта 2022
Сітуацыя на спажывецкім рынку знаходзіцца на пастаянным кантролі. Цэнаўтварэнне нехарчовай групы тавараў абмяркоўвалі сёння ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю на рабочай сустрэчы з імпарцёрамі, вытворцамі і гандлёвымі сеткамі. Задача - не дапусціць неабгрунтаванага і спекуляцыйнага росту кошту тавараў, улічыць інтарэсы ўсіх удзельнікаў гандлёвага ланцужка, а самае галоўнае - пакупніка. 

На сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю працуе электроннае акно, дзе кожны мае магчымасць паведаміць аб завышэнні кошту тавараў. З пачатку працы анлайн-платформы паступілі ўжо амаль дзве сотні зваротаў.