Адзіную службу хуткай дапамогі ствараюць у Мінскай вобласці

25 апреля 2018

Дыспетчары будуць сачыць за працай брыгад і накіроўваць іх на выклікі. Працаваць спецыялісты будуць па трэкінгавай сувязі, якая не залежыць ад радыёсігнала. Таму ўсе ўрачы хуткай дапамогі змогуць кансультавацца з калегамі нават у самых аддаленых мястэчках вобласці. Плануецца, што адзіная база службы хуткай дапамогі пачне працу ў наступным годзе. Зараз у рамках развіцця электроннага медабслугоўвання ўрачы арганізоўваюць анлайн-кансультацыі амаль ва ўсіх бальніцах вобласці.

Для правядзення анлайн-кансультацыі ўрачу з мясцовай бальніцы або паліклінікі дастаткова пакінуць заяўку і адправіць вынікі абследавання пацыента. Анлайн-прыём арганізуюць у найбліжэйшы час.