Сярод экспанатаў - арыгінальныя кайданы, клеймы, якія 200 гадоў таму ставілі асуджаным. Спецыяльна для гродзенскага музея стварылі і муляжы прыстасаванняў для катаванняў таго часу: ланцугі, дыбы і рагаткі пачатку XIX стагоддзя. У самім музеі арганізаваныя два залы. Першы прысвечаны арыштантам гродзенскай турмы, а таксама гісторыі пакаранняў. У другім сабраныя асабістыя рэчы, фота, дакументы і ўзнагароды былых супрацоўнікаў турмы.
Музей гісторыі гродзенскай турмы часткова стане інтэрактыўным - экспанаты можна будзе не толькі дэталёва разгледзець, але нават зрабіць селфі за арыгінальным амаль 200-гадовым сталом начальніка турмы або сфатаграфавацца ў форме катаржніка таго часу. Экспазіцыя вынесеная за межы турмы ў цэнтр Гродна і адкрытая для наведванняў.













