Аднаразовыя выплаты ветэранам стартуюць сёння ў Беларусі

1 апреля 2020
Разавую матэрыяльную дапамогу да Дня Перамогі да 1 мая атрымаюць каля 19 тысяч пенсіянераў.
Яе памер складзе 700 рублёў для пацярпелых ад наступстваў вайны. 900   рублёў - для ўзнагароджаных медалямі і ордэнамі СССР за працу і воінскую службу ў тыле. 1700 рублёў -  для інвалідаў і ўдзельнікаў баявых дзеянняў. 2,5 тысячы - для Герояў Савецкага Саюза.