Адзіная сістэма разліку ЖКП - тэма круглага стала ў Палаце прадстаўнікоў

22 ноября 2017

Налічэнне і аплата жыллёва-камунальных паслуг пакуль не стала настолькі празрыстай, каб зняць усе пытанні. Самае галоўнае - каму і колькі плацім за пасрэдніцтва? Іншымі словамі, самае актуальнае ў гэтыя дні - падлік сум у жыроўках. Што адлюстроўваецца ў канчатковым каштарысе за камуналку? І чаму стаўкі адрозніваюцца ў залежнасці ад рэгіёна? Гэтым пытаннем сёння задаліся дэпутаты і запрасілі за круглы стол спецыялістаў профільных міністэрстваў і разліковых арганізацый. Меркаванні бакоў выслухала наш карэспандэнт Святлана Лук'янюк.

Святлана - старшыня таварыства ўласнікаў. Гаворыць, разлік праз адзіную сістэму толькі ўцяжарвае жыроўку жыхарам. На 4% ад налічанага. Дадатковыя выдаткі выліваюцца ў рублі, прыкладна па 2 на кожную кватэру. Здавалася б, сума невысокая, але з усяго дома набягае прыстойная.

Старшыня ж не бачыць і зводкі па даўжніках дома. Усё апраўляецца ў адзіны цэнтр. Для кагосьці гэта мінусы. А для кагосьці плюсы. Неаплачаныя рахункі і пратэрміноўкі зараз, як на далоні, па ўсёй краіне.

Так, раней было каля 30 розных праграм. Плюс яшчэ праславуты чалавечы фактар, і часта разлікі па тарыфах былі таямніцай. Дубліраваліся. Некарэктна выконваліся. Сёння падыходы адзіныя.

Выйграюць і пастаўшчыкі паслуг ЖКГ. Грошы ім апраўляюць своечасова. Да базы дадзеных ужо падключана амаль 97% насельніцтва. Рух грошай строга па кірунках стрэлак на дошцы.

Налічэнні і аплату за камуналку сёння кантралюе адзіная сістэма "Разлік жыллёва-камунальных паслуг". Ёй ужо паўтара года, але слабыя месцы і пытанні яшчэ застаюцца. Як раз, каб абмеркаваць іх, дэпутаты сабралі сёння круглы стол, запрасіўшы прадстаўнікоў профільных міністэрстваў і разліковых арганізацый.

Дэпутаты адразу гавораць: падняць гэтае пытанне - просьба выбаршчыкаў. На прыёмах яно задаецца вельмі часта.

Так, новая сістэма стваралася для роўных падыходаў, але на практыцы не атрымалася дабіцца адзіных стандартаў. З'явіліся неабгрунтавана высокія працэнты ад пасрэднікаў. Прычым яны скачуць у залежнасці ад рэгіёна. У міністэрстве праблему ведаюць і гатовыя прапанаваць вырашэнне.

З плюсаў адзінай сістэмы "Разлік ЖКП" - гэта дапамога ў субсідаванні аплаты па жыроўках малазабяспечаным.

Гэтым правам з пачатку года скарысталася 14 тысяч сем'яў. Прычым большасць - больш як 11 тысяч - менавіта праз адзіную сістэму аплаты. Дапамога дзяржавы з пачатку года - каля 600 тысяч рублёў. Сёння гатовыя пашырыць спіс атрымальнікаў датацый.