Эдгард Запашны ў студыі "Галоўнага эфіру"

7 июня 2015

На тыдні ў Беларусі адзначалі Дзень абароны дзяцей. Другі год запар у гэты дзень Белтэлерадыёкампанія ў тэле- і радыёэфіры праводзіла дабрачынны марафон у падтрымку будаўніцтва новага дома для дзіцячага хоспіса. Дзякуючы нашай дабрачыннай акцыі толькі за мінулы год удалося сабраць 150 тысяч долараў на першы ў Беларусі цэнтр паліятыўнай дапамогі. 

Таксама да нашага марафону далучыўся народны артыст Расіі Эдгард Запашны, якога ў Дзень абароны дзяцей мы бачылі разам з дзецьмі з Карэліцкага раёна ў Міры (відэа).