Праект "Жанчыны і спорт" сёння прадставіць вашай увазе тытулаваную дзюдаістку Марыну Слуцкую - чэмпіёнку Еўрапейскіх гульняў, двухразовую чэмпіёнку Еўропы і неаднаразовага прызёра турніру Вялікага шлема. Выхаваная атмасферай Заводскага раёна Мінска - Марына адразу зразумела, для таго, каб даць адпор у любой сітуацыі, ёй трэба быць фізічна моцнай і адукаванай, а таксама ўсебакова развітай - была і музычная школа ў яе гісторыі. Аднак галоўныя перамогі доўга не прыходзілі.
Зараз Марына не толькі лідар нацыянальнай зборнай, але і ўладальніца і трэнер уласнай школы дзюдо. Тым не менш усе думкі спартсменкі – пра маючую адбыцца Алімпіяду ў Токіа, куды Марына заваявала ліцэнзію. Аб гэтым у новай серыі праекта "Жанчыны і спорт" сёння пасля "Панарамы" на "Беларусь 1".













