Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр - канчатковы пункт маршруту. Галоўная праваслаўная святыня на працягу пяці стагоддзяў аб'ядноўвае беларусаў, а дарога на шляху да храма робіць нас больш згуртаванымі. Андрэй Казлоў пагутарыў з удзельнікамі акцыі.
З Мінска ў Жыровічы - аўтапрабег "За адзіную Беларусь!"
Такія аўтапрабегі - гэта выдатная магчымасць паглядзець на Беларусь па-новаму.
Бо для ўдзельнікаў аўтапрабегу “За адзіную Беларусь!”, дзень для якіх пачынаўся раніцай у Мінску, фінал стаў адкрыццём.
Але спачатку шлях даўжынёю дзве гадзіны. Праз маляўнічыя месцы нашай краіны. Дзяржынск, Стоўбцы, Баранавічы, нарэшце, Слонім. І заключны пункт аўтапрабегу - Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр.
Ужо тут гасцей з Мінска чакалі і мясцовыя ўдзельнікі аўтапрабегу. Экскурсія па галоўных месцах аднаго з самых прыгожых месцаў Беларусі, мітынг за адзіную Беларусь, а таксама маса эмоцый. Да гэтага часу калона аўтамабілістаў адправілася ў хрысцільню каля манастыра.













