Дыхальная гімнастыка ў сталічных парках

21 июля 2014

Дыхаць у поўную моц. У сталічных парках заклікаюць не толькі рана ўставаць, але і займацца аздараўленчай дыхальнай гімнастыкай. У асноўным людзі задзейнічаюць магчымасці сваіх лёгкіх толькі напалову. Таму ў першую чаргу гімнастычныя практыкаванні дапамагаюць цалкам засвойваць кісларод. Дарэчы, займацца раяць басанож.


Канстанцін Муравіцкі, інструктар па дыхальнай гімнастыцы:


Мы тут займаемся некалькімі кірункамі: мы закранаем в'етнамскія практыкі, закранаем кітайскую практыку, закранаем індыйскія практыкі. Усе гэтыя мастацтвы вельмі старажытныя. Яны накіраваныя на тое, каб чалавека прывесці ў парадак, забяспечыць яму актыўную старасць, даўгалецце, добрае здароўе і добры настрой.


Дыхальнай гімнастыкай можа займацца кожны. Бясплатныя заняткі праводзяць па суботніх раніцах у парку Горкага.