Двухколавыя завяршаюць сезон

19 октября 2013

Пад роў матораў аматары адрэналіну сабраліся сёння ў Мінску. Затым больш за сотню ўладальнікаў матацыклаў стварылі калону і накіраваліся ў бок комплексу Лінія Сталіна. Да беларускіх удзельнікаў далучыліся расіяне, літоўцы, палякі і ўкраінцы. Падчас стаянкі ўсе ахвотнікі могуць палюбавацца на жалезных коней, а ўдзельнікі перадыхнуць і агледзець экспазіцыю музея пад адкрытым небам. Завершыцца мерапрыемства каля комплексу Мінск-Арэна.