Двух пешаходаў збіла машына ў Мінску

16 августа 2019

На вуліцы Ляшчынскага 30-гадовая жанчына на "таёце" рухалася ўвечары з боку Прытыцкага і не заўважыла мужчын, якія выйшлі на пешаходны пераход з-за прыпаркаваных аўтамабіляў. Аднаго пацярпелага з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі. Паводле папярэдняй інфармацыі, пешаходы знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Па факце аварыі праводзіцца праверка.