Падвойная афера ў сферы аўталізінгу

11 марта 2020
Злачынную схему ў сферы аўталізінгу раскрылі супрацоўнікі  ГУБАЗ. Затрыманы 3 чалавекі: расіянін і два беларусы. Як мяркуецца, яны нанеслі ўрон тром лізінгавым кампаніям на 260 тысяч рублёў. У справе фігуруюць адначасова і набыццё машын у лізінг, і продаж. Усяго  больш  за 10 эпізодаў. Зараз аўто ў вышуку. Міліцыя лічыць, што эпізодаў можа быць значна больш. Аператыўная работа працягваецца. Па факце махлярства ўзбуджана крымінальная справа. 

Падрабязнасці новай для нашай краіны аферы ў аператыўных супрацоўнікаў даведаўся  Юрый Шаўчук (відэа).