Палац Рэспублікі заззяў святочнымі агнямі

11 декабря 2019
Святочная атмасфера пануе ў Палацы Рэспублікі. Сёння ў фае завяршылася афармляльніцкая праца. Прастору ўпрыгожылі адразу 8 навагодніх фотазон. Кампазіцыі створаныя не запрошанымі дызайнерамі, а супрацоўнікамі Палаца Рэспублікі. Над казачнымі ўсталёўкамі працавалі 62 спецыялісты. Ля ўваходу ў Вялікую залу заззяў і сімвал будучага свята - ёлка. 


Навагоднія спектаклі пройдуць з 20 снежня па 6 студзеня


Навагоднія спектаклі стартуюць тут з 20 снежня і прадоўжацца да 6 студзеня. Штодня артысты будуць даваць па тры казачныя шоу. Вялікая зала прыме галоўную ёлку, а малая - ялінку (свята для самых маленькіх). Паказы пройдуць у рамках дабрачыннага марафону "Нашы дзеці". Дзякуючы гэтай акцыі казку дораць тым, хто асабліва мае патрэбу ва ўвазе. Гэта дзеці з асаблівасцямі развіцця і выхаванцы інтэрнатаў. Сёлета дзецям вылучылі 2020 білетаў. 


На галоўную ёлку краіны прыедуць дзеці з усёй рэспублікі


У мінулым сезоне навагоднія спектаклі ў Вялікай і Малой залах Палаца Рэспублікі паглядзелі 96 тысяч чалавек. Сёлета лічба можа перавысіць 100 тысяч. На галоўную ёлку краіны прыязджаюць дзеці з усёй рэспублікі і краін-суседак. Білеты яшчэ ёсць у продажы. Іх кошт не паднімаецца ўжо тры сезоны. Сярэдняя цана за квіток - 15 беларускіх рублёў.