Палац Незалежнасці зноў адчыніў дзверы для публічнай экскурсіі

5 апреля 2016

Адзін з самых статусных і велічных будынкаў краіны, сімвал беларускай дзяржаўнасці Палац Незалежнасці сёння зноў адчыніў дзверы для публічнай экскурсіі. Традыцыю сустрэч для заслужаных людзей Беларусі працягнуў візіт групы маладых дыпламатаў і супрацоўнікаў Міністэрства замежных спраў. Гасцей правялі па залах, у якіх праходзяць дзяржаўныя цырыманіялы, падпісваюцца палітычныя дакументы і праходзяць важныя міжнародныя перамовы.

Экскурсія для шырокага гледача - не першы вопыт Палаца Незалежнасці. Падобныя сустрэчы тут праводзяцца з лета мінулага года. Стратэгічны аб'ект, пабудаваны нашымі майстрамі, першапачаткова быў задуманы не толькі як цэнтральная ўстанова дзяржаўнага і палітычнага жыцця, але і як адкрытая пляцоўка для беларусаў, якія змаглі б пазнаёміцца з пышнасцю палаца.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя