Рух адноўлены адразу на двух пуцеправодах МКАД

7 октября 2019

Адразу на двух пуцеправодах Мінскай кальцавой  адноўлены  рух. На месяц раней, чым запланавана. На 3-м кіламетры знешняга кальца ў раёне вуліцы Скарыны і на 25-м  - ўнутранага  кальца. Гэта скрыжаванне з вуліцай Напалеона Орды. Трафік на гэтых участках быў абмежаваны з пачатку года. 

Якое зараз становішча на МКАД, раскажа Надзея Сербіненка.

Рамонт гэтага пуцеправода ў раёне вуліцы Скарыны і Парку высокіх тэхналогій  сур'ёзна ўскладняў трафік на МКАД. Работы  па замене бэлек, разборцы старога асфальтабетону, а затым і мантажы новых канструкцый  вяліся з пачатку года. 

У выніку праехаць асабліва ў час ажыўленага трафіку  тут было даволі складана. Машыны выстройваліся ў шматкіламетровыя чэргі. Невялікі перапынак у будаўнічых работах быў зроблены толькі на перыяд правядзення II Еўрапейскіх гульняў. Але ў ліпені будаўнікі зноў пачалі працу. 

Як вынік  замест заяўленага тэрміну завяршэння работ  да 7 лістапада  дарожныя будаўнікі справіліся на месяц раней. Работы вяліся кругласутачна.

Зараз абодва ўчасткі адкрыты на ўсю шырыню кальцавой. Ужо нанесена і свежая разметка. Часовыя пластыкавыя агароджы таксама практычна прыбраны. Засталіся толькі завяршальныя работы па ўстаноўцы бар'ернай агароджы. Але гэта ўжо не ўплывае на дарожны трафік. Напярэдадні гарадскія ўлады падзякавалі мінчанам за цярпенне. Пасля ўсіх нязручнасцяў два пуцеправоды зараз адпавядаюць апошнім патрабаванням па бяспецы  і паслужаць яшчэ шмат гадоў на карысць аўтамабілістам.