Рух у пункце пропуску "Брузгі" будзе часова ўскладнены

22 июля 2017

Аб гэтым загадзя папярэдзіў Дзяржпагранкамітэт. Складанасці могуць узнікнуць з 9 раніцы да 13:00. Часовыя нязручнасці звязаныя з міжнароднай велагонкай "Нёман", якая пройдзе па маршруце Беласток - Гродна.

Адзін з этапаў спаборніцтваў пройдзе па тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Таму сёння і заўтра па маршруце веласіпедыстаў рух усіх відаў транспарту будзе абмежаваны. Спартсмены стартуюць сёння з польскага горада Сакулка ў 11:00 па беларускім часе. Адлегласць вялікая - 80 кіламетраў.