Рух па сталічнай вуліцы Клары Цэткін адноўлены

4 ноября 2016

На дарозе, дзе два дні таму ўтварылася яма, ужо новы асфальт. Пашкоджанні былі даволі маштабнымі – неабходна было аднавіць падземныя камунікацыі, перакласці дарожнае пакрыццё, плітку і адрамантаваць агароджу на раздзяляльнай паласе.

Прычынай разбурэння дарогі стаў прарыў вадаправоднай трубы - асфальт падмыла. Побач пракладваюць метро, і некаторыя трубы маглі не вытрымаць вібрацыі зямлі.