Рух па пантонным мосце цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне адноўлены

1 февраля 2018

Аб гэтым напярэдадні паведамілі ў Мінабароны ў Беларусі. Нагадаем, два тыдні назад з-за непагадзі яго мацаванне было пашкоджана. Зараз рух транспарту праз пераправу дазволены толькі ў светлы час сутак. На ноч мост будзе разводзіцца. Як паведамлялася раней, у сакавіку цераз Прыпяць арганізуюць паромную пераправу.