Рух наземнага грамадскага транспарту сталіцы арганізуюць па новай схеме

9 июля 2015

У прыватнасці, для аўтобусаў і тралейбусаў выдзеляць спецыяльныя палосы. Абазначаць напрамак руху грамадскага транспарту толькі знакамі і разметкай. Пры гэтым пасадачныя пляцоўкі прыпынкаў наблізяць да другой паласы. Такім чынам, аўтобусы і тралейбусы не будуць заязджаюць ў «кішэнь». Дзякуючы гэтаму ім не будуць перашкаджаць няправільна прыпаркаваныя аўто на  першай паласе.

Плануецца, што ў пілотным рэжыме праект запрацуе ў верасні на перакрыжаванні вуліц Прытыцкага - Лабанка – Кунцаўшчына. Транспартнікі мяркуюць, што дзякуючы новай схеме арганізацыі руху сярэдняя хуткасць грамадскага транспарту павялічыцца прыкладна на 10 кіламетраў за гадзіну.