Рух на беларуска-польскай граніцы адноўлены цалкам

26 июля 2013

Мытныя пункты працуюць у штатным рэжыме. Хоць некалькі гадзін таму афармленне транспарту ў КПП Брузгі-Кузня-Беластоцкая было спынена. Тут прыкладна суткі таму на тэрыторыі Польшчы за некалькі соцень метраў ад пункта пропуску адбылося ДТЗ з удзелам грузавой фуры. Былі пашкоджаны некалькі ёмістасцяў з невядомым рэчывам. Спецслужбы экстранна эвакуіравалі насельніцтва з найбліжэйшых вёсак. Аднак пазней эксперты высветлілі, што вадкасць на праезнай частцы не ўяўляе небяспекі. Верагодна, гэта быў мыльны раствор.