Рух на 25-м кіламетры МКАД абмяжуюць да 1 ліпеня

14 марта 2023

Новы маршрут для трафіку на 25-м кіламетры МКАД. У сувязі з рэканструкцыяй пуцеправода над сталічным праспектам Дзяржынскага рух па палосах на аб'екце абмежаваны да 1 ліпеня. Транспарт будзе хадзіць па дзвюх палосах у кожным напрамку.

Акрамя таго, закрыты пад’ём на МКАД з праспекта Дзяржынскага на выезд з горада. Далей па праспекце арганізуюць месца для развароту, якое будзе рэгулявацца святлафорам. ДАІ Мінска просіць улічваць гэта пры выбары маршруту.