Рух праз пункт пропуску Прывалка адновіцца раніцай 15 кастрычніка

11 октября 2013
Гэты КПП на беларуска-літоўскай мяжы знаходзіўся на рэканструкцыі з 1 верасня. Будаўнічыя працы на пагранпераходзе яшчэ прадаўжаюцца, але яны не перашкодзяць трафіку і не паўплываюць на прапускную здольнасць. Яна, дарэчы, пасля рамонту павінна вырасці ў 3 разы. Калі ў лічбах - то за суткі гэта 570 легкавых, 400 грузавых аўтамабіляў, а таксама 30 аўтобусаў.