Рух будуць перакрываць кожны панядзелак і чацвер на працягу трох тыдняў

5 июня 2017

Да ўвагі вадзіцеляў! Сталічны праспект Машэрава сёння часткова стане свабодным ад машын - пройдзе першая рэпетыцыя парада да Дня Незалежнасці. Трэніровачнай пляцоўкай для зводнай роты ганаровай варты будзе ўчастак ад скрыжавання з вуліцай Даўмана да праспекта Пераможцаў. Рух перакрыюць з 10 гадзін вечара да апоўначы. Па такім жа графіку падрыхтоўка да свята будзе праходзіць тут жа кожны панядзелак і чацвер на працягу трох тыдняў.