Дзве тысячы шароў і бясплатная дэгустацыя прысмакаў

6 августа 2015

Буйны сталічны ўнівермаг пераўтварыў цэнтр горада ў святочную пляцоўку. Гэтымі хвілінамі ля ўвахода ў гандлёвы цэнтр наведвальнікаў сустракаюць салодкімі пачастункамі. Тут жа гучыць жывая музыка – дзеці  выконваюць папулярныя сучасныя песні. А ў гандлёвых залах пакупнікоў забаўляюць клоуны і раставыя лялькі. Сёння ўвесь дзень універмаг прапаноўвае скідкі. Усе дзіцячыя тавары каштуюць на 15% танней.