Дзве прэм'еры для дзяцей у Музычным тэатры

8 января 2020
Спектаклі з навагоднімі прыгодамі Ямелі і дамавёнка Кузі. Сюжэты любімых казак змяніліся з улікам навагодняга сцэнарыя. Акрамя галоўных персанажаў абавязкова прысутнічае Дзед Мароз. Ямеля, палонка, шчупак і печка - амаль усё, як у знаёмай гісторыі. У новай музычнай казцы кампазітара Гельсят Шайдулавай і рэжысёра Анастасіі Сілаевай з'яўляецца яшчэ чароўны камень. 

Яшчэ адна прэм'ера - "Навагоднія прыгоды дамавёнка Кузі". У версіі Музычнага тэатра казачныя падзеі адбываюцца напярэдадні Новага года. У спектаклі шмат вясёлых сітуацый, жартаў і, безумоўна, чароўнай музыкі. Пасля навагодніх святаў сцэнарыі новых казак вернуцца ў класічны варыянт і будуць упрыгожваць рэпертуар Музычнага тэатра ўвесь год.