Дзве вобласці - Брэсцкая і Гродзенская - пацярпелі ад урагану

5 июля 2014

Ураган, які пранёсся адразу па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, ламаў дрэвы і бетонныя слупы, а дахі з дамоў зрываў, нібыта саламяныя. З-за стыхіі зараз вымушаны падлічваць урон не толькі домаўладальнікі, але і сельгаспрадпрыемствы - планы на ўраджай былі пахаваныя пад парывамі ветру. Толькі ў Брэсцкай вобласці знішчана больш як 20 000 гектараў пасеваў. Як аднаўляюцца пацярпелыя раёны, і як на практыцы выглядае вядомая беларуская талака - у рэпартажы нашых карэспандэнтаў (відэа).