Два тыдні пад знакам хакея!

26 мая 2014
Тэма спартыўных баталій закранула не толькі заўзятых фанатаў, але і людзей раней далёкіх ад спартыўных падзей. Здавалася, фінальны матч аб'яднаў балельшчыкаў з розных краін свету: трыбуны ва ўнісон скандзіравалі: Шайбу!, а затым шматгалосым хорам віталі каманды і паважаных гасцей.
Нездарма чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску пабіў усе рэкорды наведвання балельшчыкаў. Кожны матч лядовага форуму збіраў каля 10 000 гледачоў. А захапляльную барацьбу Расіі супраць Фінляндыі на свае вочы ўбачылі 15112 чалавек. Фінальным акордам чэмпіянату стала фантастычнае лазернае і піратэхнічнае шоу ля Палаца спорту.