Два тыдні застаецца да старту эскізнага тура фэсту-конкурсу "Млын моды"

29 октября 2015

У лістападзе новыя імёны фэшн-індустрыі атрымаюць магчымасць стаць гучнымі беларускімі брэндамі. Пачаткоўцы не толькі пакажуць свае калекцыі экспертам, але і атрымаюць пісьмовыя кансультацыі. Майстар-класы пройдуць у Мінску і кожным абласным цэнтры Беларусі. А ў снежні назавуць і лепшага фэшн-фатографа. Паралельна арганізатары працуюць над канцэпцыяй гала-шоу наступнага сезона. Ужо вядома, што ўпершыню подыум разам з беларусамі раздзеляць і дызайнеры з Кітая.

"Млын моды" - не адзіны праект Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Гэта яшчэ і семінары, а таксама трэнінгі для дызайнераў, мадэляў і фатографаў. У аўторак у Мінск прыедзе Жанна Дубска - імідж-дызайнер, выкладчык школы Аляксандра Васільева. Яна раскажа, як лепш змяніць свой выгляд з дапамогай адзення і аксэсуараў.