Але калі з абавязковым страхаваннем усё больш-менш ясна, там кожны грамадзянін плаціць вызначаную частку асабістага прыбытку ў выглядзе страхавога ўзноса і так атрымлівае свае роўныя з усімі гарантыі, дык з добраахвотным, як і з любой прыватнай ініцыятывай: пакуль выгаду не ўбачыш, страхавацца ніхто не прымусіць.
У агульнай колькасці заключаных дамоў страхавання летась суадносіны добраахвотнага супраць абавязковага амаль у парытэце. Паводле слоў экспертаў, абавязковыя віды даюць магчымасць сабраць страхавыя прэміі параўнальна лёгка. Па сутнасці, яны закліканыя сфарміраваць культуру страхавання, паказаць эфектыўнасць працы страхоўшчыкаў і прыцягнуць насельніцтва да добраахвотных відаў.
Ацаніўшы рынак, страхоўшчыкі, чыноўнікі і заканадаўцы яшчэ раней пагадзіліся: прыцягнуць сродкі для назапашвання рэзерваў страхавых кампаній можна і эканамічнымі ўступкамі. Так, страхавыя ўзносы дазволілі адносіць на выдаткі пры вылічэнні падаткаў. Для бізнесу - вялікая дапамога ў развіцці. А апошні ўказ Кіраўніка дзяржавы пералік відаў добраахвотнага страхавання дадаткова пашырыў.
З моманту дзеяння ўказу пачне дзейнічаць норма па страхаванні ад няшчасных выпадкаў і хвароб падчас загранічнай паездкі. Галоўны відавочны плюс і для наймальніка, які аднясе выдаткі пры выплаце падаткаў, і для працаўніка, які не пазбаўляецца гарантыі па аказанні дапамогі ў далёкай камандзіроўцы. У прыватнасці, для міжнародных перавозчыкаў гэта наогул правіла выжывання на сур'ёзных сусветных рынках, дзе гэта даўно развіта. Роўна як і для беларускіх будаўнікоў, якія актыўна выходзяць, напрыклад, на рынкі лацінаамерыканскіх краін.
Яшчэ адно знакавае палажэнне - па дамове страхавання за прычыненне шкоды пры ажыццяўленні прафесійнай дзейнасці зараз можна застрахаваць адказнасць у розных прафесіях. Юрыстаў, інжынераў-праектыроўшчыкаў, бухгалтараў, распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння і нават цырульнікаў і касметолагаў.
А галоўная выснова спецыялістаў - варта чакаць рост аб'ёму і якасці паслуг насельніцтву і прадпрыемствам, што ўжо сапраўды пацягне памяншэнне нагрузкі на суды і таварыствы абароны правоў спажыўцоў і перавядзе гаспадарчыя спрэчкі ў цывілізаваную сферу.














