Два вялікія кірмашы ў гэтыя выхадныя ў сталіцы

28 сентября 2018

Прадукцыю каля Палаца спорту прапануюць фермерскія і рыбаводныя гаспадаркі з розных рэгіёнаў Беларусі. А ля "Чыжоўка-Арэны" марафон гандлю ад вытворцаў Магілёўскай вобласці. На ўсіх пляцоўках будзе шырокі асартымент каўбасных вырабаў, мяса, кансерваванай і малочнай прадукцыі, а таксама мёду. Ветэранам вайны, інвалідам і пажылым людзям даставіць прадукцыю дадому дапамогуць валанцёры Саюза моладзі.

Сельскагаспадарчыя кірмашы арганізаваныя і ва ўсіх раёнах Мінска. Адрасы - на сайце галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.