22 верасня - "Дзень без аўтамабіля"

14 сентября 2016

Пакінуць уласнае аўто дома і бясплатна карыстацца грамадскім транспартам! Дваццаць другога верасня гарадскія ўлады заклікаюць мінчан паўдзельнічаць у праекце "Дзень без аўтамабіля". Прымеркавана акцыя да еўрапейскага тыдня мабільнасці, які стартуе ў гэту пятніцу. Каб атрымаць права на бясплатны праезд, дастаткова прад'явіць вадзіцельскае пасведчанне і тэхнічны пашпарт аўтамабіля.

Падчас тыдня мабільнасці ў Мінску запланаваны шэраг тэматычных мерапрыемстваў. Напрыклад, веламарафон па сталічных вуліцах. Пройдзе ён 22 верасня.