Дваццаць пяць мільярдаў рублёў на харчаванне дзяцей

19 марта 2014

Такая сума будзе выдзеленая з гарадскога бюджэту на бясплатнае харчаванне дзяцей да двух гадоў. Пра гэта сёння паведамілі спецыялісты камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне падчас прамой тэлефоннай лініі. За дзве гадзіны спецыялісты адказалі больш чым на два дзясяткі тэлефанаванняў. Больш за ўсё гараджане цікавіліся, хто мае права атрымаць такую дапамогу і які пакет дакументаў неабходна сабраць. Дарэчы, зараз у сталіцы бясплатнае харчаванне на дзяцей да двух гадоў атрымліваюць амаль чатыры з паловай тысячы сем'яў.



Дарэчы, летась на такую дапамогу - бясплатнае харчаванне дзяцей да двух гадоў - было выдаткавана сямнаццаць з паловай мільярдаў рублёў. Акрамя гэтага, у распараджэнні шматдзетных мам паслугі сацыяльнай нянькі.