Дваццаць першы злёт юных ратавальнікаў сабраў у "Зубраняці" дзве сотні чалавек

14 сентября 2018

Два тыдні 8 каманд будуць змагацца за магчымасць прадставіць Беларусь на міжнародным спаборніцтве юных пажарнікаў. Сёння прайшоў першы конкурс "Агляд строю". Перамаглі дзве групы - гэта прадстаўнікі Мінскай вобласці і Гомельскага ліцэя МНС. Наперадзе - спартыўныя і творчыя спаборніцтвы. Адкрываючы злёт, міністр па надзвычайных сітуацыях адзначыў, што супрацоўніцтва з дзецьмі і моладдзю - гэта прыярытэтны кірунак у працы ратавальнікаў.

Каманды разыгрываюць сцэнарыі надзвычайных сітуацый і адпрацоўваюць правільнае аказанне першай дапамогі. Урачыстае закрыццё злёту пройдзе 28 верасня.