Дваццаць электронных табло сёлета з’явяцца на сталічных прыпынках

29 января 2015

Такі расклад руху транспарту ў бліжэйшы час усталююць на асноўных пасажыраўтваральных патоках. У першую чаргу аснасцяць прыпынкі па праспекце Незалежнасці - на плошчы Перамогі, плошчы Якуба Коласа, Акадэміі навук і станцыі метро "Кастрычніцкай". Дарэчы, у сталіцы ўжо працуюць дваццаць электратабло.

Валерый Шкуратаў, дырэктар ДУ “Сталічны транспарт і сувязь”: "Сістэма вельмі простая. Вызначае колькасць транспарту, інтэрвалы працы. Перавозчык распрацоўвае персанальны расклад пад кожную машыну. Гэты расклад закладваецца ў праграмнае забеспячэнне – у сервер, што аналізуе рух кожнай машыны, параўновае з планамі руху, і ўжо гэтую інфармацыю руху транспарту выдае пасажыру на прыпыначным пункце".

Сёлета ў чэрвені на сайце Мінсктранса запусцяць абноўлены дадатак раскладу руху транспарту. Маршрут аўтобуса, тралейбуса ці трамвая можна будзе паглядзець у рэжыме рэальнага часу.