Два верталёты МНС і 4 групы ратавальнікаў вылецелі змагацца з паводкай на Балканах

18 мая 2014

Беларусь прыйдзе на дапамогу сербскім рэгіёнам, якія церпяць бедства ад праліўных дажджоў. Учора сербскі бок звярнуўся з просьбай падтрымаць мясцовых ратавальнікаў. Па загадзе Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі два верталёты МНС Мі-8 і 4 групы ратавальнікаў сёння раніцай вылецелі ў Сербію. Плануецца, што байцы прабудуць у затопленых раёнах, пакуль не ліквідуюць пагрозу.


Зараз завяршаюцца работы па фарміраванні гуманітарнага грузу. У найбліжэйшы час у Сербію накіруецца самалёт Іл-76. На яго борце - электрагенератары, палаткі, коўдры і прадукты.