Дзве ўнікальныя астранамічныя з'явы сёння змогуць назіраць беларусы

27 июля 2018

На небе адбудзецца самае працяглае зацьменне XXI стагоддзя. Месяц пачне ўваходзіць у цень Зямлі ў 21:20 і застанецца там на 4 гадзіны! Поўная фаза пачнецца ў 22:30. Прычым у гэты час Месяц стане цёмна-чырвоным. Назіраць гэта можна будзе няўзброеным вокам.

Абедзве з'явы лепш назіраць у паўднёва-ўсходнім кірунку. Бліжэй да паўночы над гарызонтам пакажуцца чырвоны Месяц і ярка-аранжавы Марс.