Беларусь ужо даўно і трывала замацавала за сабою статус дзяржавы спартыўнай. Пры гэтым створана інфраструктура не толькі для спорту вышэйшых дасягненняў, але і для масавага спорту. А зіма - выдатная падстава стаць на лыжы або снаўборд, тым больш што нікуды выязджаць не трэба: два спарткомплексы - у Лагойску і Сілічах - прыемна здзівяць суадносінамі цана і якасць, а таксама блізкасцю да сталіцы. Гэта і адзначаюць госці з Расіі, Украіны і нават Кітая. Гарналыжны сезон у Беларусі афіцыйна адкрыты. Станіслаў Ліпскі ацаніў гатоўнасць снежных трас і пагутарыў з гасцямі спартцэнтраў (відэа).
Два спарткомплексы - у Лагойску і Сілічах - адкрылі гарналыжны сезон
10 декабря 2020













