Два новыя выпадкі заражэння каранавірусам выявілі ў Мінску і Гомелі

11 марта 2020
Яшчэ два выпадкі заражэння каранавірусам зафіксавалі ў нашай краіне. Аб гэтым паведамляе Мінаховы здароўя. COVID-19  выявілі ў Мінску і Гомелі. 

Вядома, што адзін з тых, хто заразіўся,  прыбыў у сталіцу з Партугаліі праз нацыянальны аэрапорт. Зараз пацыент знаходзіцца ў Гомельскай абласной інфекцыйнай бальніцы. Яго стан здавальняючы. Усіх, хто кантактаваў з гамяльчанінам, у тым ліку і хто ляцеў з ім у самалёце,  таксама шпіталізуюць. Улічваючы, што тэст праведзены пры ўездзе ў краіну, пагроза далейшага распаўсюджвання ацэньваецца як мінімальная, запэўніваюць у Міністэрстве аховы здароўя.  Другі  захварэўшы прыбыў у Мінск з Германіі. Яму таксама праводзяць паўторныя аналізы. 

Такім чынам, агульная колькасць пацверджаных выпадкаў вырасла да 11-ці.