Два маштабныя мерапрыемствы праходзяць у Лагойскім раёне

5 августа 2017

Па "Сцежцы мужнасці" да "Паляны сяброў". Адразу два маштабныя мерапрыемствы праходзяць у Лагойскім раёне. Першае ўжо адбылося. Сотні экстрэмалаў з Беларусі і Расіі пераадолелі складаны маршрут ад спарткомплекса "Лагойск" да мемарыяла "Хатынь". Пасля фінішу ўсіх удзельнікаў чакала займальная экскурсія. А завяршылася "Сцежка мужнасці" ўскладаннем кветак да Вечнага агню.

Другое мерапрыемства пройдзе ў спарткомплексе "Лагойск". На пляцоўцы пад адкрытым небам адбудзецца спартыўна-музычны фэст "Паляна сяброў". На оўпен-эйр прыехалі не толькі беларусы, але і госці з Расіі. Усяго ж плануецца, што за тры дні фэст наведаюць некалькі тысяч чалавек. Дарэчы, уваход на "Паляну сяброў" абсалютна бясплатны.