Два гады таму выбух перавярнуў жыцці беларусаў

11 апреля 2013

Сёння ў памяць пра трагедыю да мемарыяльнага знаку да ўваходу  станцыі метро “Кастрычніцкая” нясуць кветкі. Тэракт у метро забраў жыцці 15 чалавек. Яшчэ 315 атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені складанасці. У праваслаўных і каталіцкіх храмах праходзяць богаслужэнні.  Паніхіда па памерлых гэтымі хвілінамі праходзіць  ля мемарыяльнай дошкі на тэрыторыі Усіхсвяцкага храма ў сталіцы. Да гэтага часу беларусы  ідуць да мемарыяльнага знаку з кветкамі, свечкамі і іконамі. Нагадаем, помнік загінулым і пацярпелым Рака памяці ўсталявалі ля ўвахода ў метро ў мінулую гадавіну трагедыі.